Беларуская Служба

Папа Рымскі заклікаў не забываць у сваіх малітвах пра Украіну, Ізраіль і Палестыну

05.05.2024 16:13
Папа Рымскі ў чарговы раз заклікаў да міру і дыялогу ў канфліктах ва Украіне і ў Сектары Газа.
Papież Franciszek
Papież FranciszekShutterstock/giulio napolitano

Папа Францішак сустрэўся з вернікамі на малітве да Каралевы нябёсаў на плошчы Святога Пятра.

Пасля разважанняў і малітвы Папа звярнуўся да вернікаў з заклікам не забываць у сваіх малітвах пра замучаную Украіну, Ізраіль і Палестыну.

«Няхай будзе мір. Няхай дыялог пераважае і прыносіць добры плён. Не вайне, так міру», - сказаў ён. У сваіх разважаннях Папа заахвоціў людзей сябраваць з Ісусам і распаўсюджваць гэта вакол сябе. Ён падкрэсліў, што людзі дарагія Езусу і з’яўляюцца Яго сябрамі, а Хрыстус жадае ім дабра.

Францішак звярнуў увагу на тое, што сапраўдны сябар не пакідае чалавека, нават калі той робіць памылкі. Папа таксама выказаў найлепшыя пажаданні вернікам Усходніх Касцёлаў, якія сёння святкуюць Вялікдзень.

IAR/вх