Беларуская Служба

Вернікі Праваслаўнай Царквы ў Польшчы адзначаюць Вялікую суботу перад святам Вялікадня

04.05.2024 10:12
У Вялікую суботу, у храме Магілы Гасподняй у Іерусаліме «сыходзіць» свяшчэнны агонь.
Аўдыё
  • Праваслаўны Вялікдзень_ВЯЛІКАЯ СУБОТА
  ,         .
У Вялікую суботу, у храме Магілы Гасподняй у Іерусаліме «сыходзіць» свяшчэнны агонь. крыніца: hagiasophia.cerkiew.pl

 У храмах у суботу чытаюць тэксты са Старога Запавету аб сыходзе яўрэяў з Егіпта. «Такім чынам мы паказваем, што старазапаветная традыцыя ў святкаванні Вялікадня  для нас вельмі важная», - кажа дыякан Лукаш Леанкевіч з праваслаўнай капліцы св. Рыгора Перадзэ ў Варшаве.
 

Дыякан Лукаш Леанкевіч з капліцы св. Рыгора Перадзэ ў Варшаве Дыякан Лукаш Леанкевіч з капліцы св. Рыгора Перадзэ ў Варшаве

Дыякан Лукаш ЛеанкевічМы хочам паказаць, што наша Пасха, наша ўваскраcенне, наш пераход ад смерці да жыцця быў абвешчаны ўжо ў Старым Запавеце праз рабства яўрэяў у Егіпце і іх пераход праз Чырвонае мора - гэта першавобраз лёсу Ісуса Хрыста ад пакут на крыжы праз смерць да ў ўваскрашэння. Па сутнасці, гэта таксама прадвызначэнне шляху веруючых -  пераход ад рабства ў граху да свабоды ад граху ў Хрысце.

У Вялікую суботу, у храме Магілы Гасподняй у Іерусаліме «сыходзіць» свяшчэнны агонь. «Гэта старая традыцыя, пра якую заходняя супольнасць даведалася ў сярэднявеччы ад заходніх пілігрымаў, якія ішлі ў Іерусалім на Вялікдзень», - кажа святар Леанкевіч.

Дыякан Лукаш ЛеанкевічУ сярэднявеччы заходнія пілігрымы, якія на Вялікдзень паломнічалі ў Іерусалім, расказвалі, што ў храме Гроба Гасподняга на праваслаўную Вялікую суботу адбываюцца таямнічыя, незразумелыя, містычныя з'явы. У храме з'яўляюцца нейкія электрычныя разрады, нейкія ўспышкі агню.

Пасля кароткай малітвы ў храме Гроба Гасподняга праваслаўны Патрыярх Іерусалімскі выносіць з Гроба святы цудадзейны агонь. У першыя хвіліны агонь мае незвычайныя ўласцівасці, ён не пячэ, людзі радуюцца яму, абмываюцца ім, перадаюць яго адзін аднаму. Пасля нясуць гэты агонь у свае дамы.

Ёсць  звычай, калі праваслаўныя з розных аўтакефальных цэркваў вязуць  гэты агонь у свае краіны. Мы ў Польшчы таксама ўдзельнічаем у гэтым абрадзе і раздаём нашым вернікам у храмах свяшчэнны агонь з Магілы Гасподняй. Ва ўсёй Польшчы ад свяшчэннага  агню запальваюць свечкі, затым пачынаецца велікодны начны Хрэсны ход вакол храму і толькі пасля гэтага спяваюць «Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!».

За свяшчэнным агнём у Іерусалім адпраўляецца з Польшчы спецыяльны  чартарны самалёт.

Нягледзячы на складаную сітуацыю ў Ізраілі, Праваслаўная Царква ў Польшчы спадзяецца, што святы агонь будзе дастаўлены ў храмы своечасова. Спачатку агонь вязуць з Іерусаліма ў Варшаву ў сабор Марыі Магдалены і адгэтуль перадаюць яго прыходам па ўсёй краіне. Агонь мусіць быць дастаўлены ў храмы да поўначы з суботы на велікодную нядзелю.
 
У Вялікую суботу праваслаўныя хрысціяне асвячаюць ежу - у храмы нясуць пасху, велікодны сняданак і ён завершыць 47-дзённы строгі пост. У пост забараняецца есці мяса і ўсе малочныя прадукты, а таксама яйкі.

Мы запыталі святара Андрэя Кузьму, ці асвячэнне ежы мае абгрунтаванне ў Бібліі.

Адказ паслухайце ў далучаным гукавым файле

Праваслаўны Вялікдзень адзначаецца пасля першай веснавой поўні па юліянскім календары і пасля яўрэйскай Пасхі. Сёлета свята прыпадае на 5 траўня.

Паводле Галоўнага статыстычнага ўпраўлення, Праваслаўная аўтакефальная царква ў Польшчы налічвае паўмільёна вернікаў і з'яўляецца другой па велічыні рэлігійнай групай у Польшчы пасля Рыма-Каталіцкай царквы.

Падрыхтавала Яланта Смялоўская