Беларуская Служба

За суддзёй Томашам Шмытам, які ўцёк у Беларусь, некалькі месяцаў сачылі польскія спецслужбы

07.05.2024 16:21
У Польшчы з’явілася неафіцыйная інфармацыя, што Томаша Шмыта з краіны эвакуявалі праз Турцыю беларускія альбо расійскія спецслужбы.
Томаш Шмыт PAP/Rafał Guz

За суддзёй Томашам Шмытам, які ўцёк у Беларусь, некалькі месяцаў сачыла Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы, паведаміў партал Onet са спасылкай на неафіцыйныя крыніцы. Акрамя таго, як удалося высветліць польскім журналістам, Шмыт быў пад прыцэлам польскай контрразведкі, якая збірала доказы яго магчымай шпіёнскай дзейнасці на карысць замежнай дзяржавы. Аднак у завяршэнні аперацыі “нешта пайшло не так”, заўважаюць журналісты.

Паводле неафіцыйных паведамленняў, Томаш Шмыт утрымліваў кантакты з беларускімі і расійскімі спецслужбамі цягам некалькіх гадоў. Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск загадаў Агенцтву ўнутранай бяспекі правесці праверку на прадмет таго, да якой канкрэтна інфармацыі меў доступ Шмыт, які не быў шэраговым суддзёй. У прыватнасці, ён меў доступ да дадзеных пад грыфам “NATO SECRET”.

Суддзя Томаш Шмыт даў 6 мая прэс-канферэнцыю ў Мінску. Ён заявіў, што падпісаў заяву аб адстаўцы “з прычыны нязгоды з палітыкай і дзеяннямі ўладаў” і папрасіў абароны ў Беларусі.

У Польшчы з’явілася неафіцыйная інфармацыя, што Томаша Шмыта з краіны эвакуявалі праз Турцыю беларускія альбо расійскія спецслужбы.

вс