Беларуская Служба

Спікер Сейму Шыман Галоўня пра польска-беларускую мяжу: Бяспека не можа выключаць чалавечнасці

19.05.2024 15:59
Усходнюю мяжу трэба ўмацоўваць, заявіў спікер Сейму Шыман Галоўня падчас кніжнага кірмашу Vivelo.
Шыман ГалоўняPAP/Rafał Guz

Спасылаючыся на заяву прэм’ер-міністра аб Нацыянальнай праграме стрымлівання і абароны, Шыман Галоўня падкрэсліў, што мяжу краіны ніхто не павінен перасякаць нелегальна, за выключэннем памежных пунктаў. Аднак на памежных пераходах тыя, хто хоча хадайнічаць аб міжнароднай абароне, павінны мець права яе падаць. «Бяспека не можа выключаць чалавечнасці», — сказаў Шыман Галоўня.

«Мы павінны сачыць за тым, каб у Польшчы было як мага менш расійскіх агентаў, таму што гэтыя людзі трапляюць у нашую краіны з планамі дыверсій і розных відаў дзейнасці супраць Польшчы», — сказаў спікер.

Учора прэм’ер-міністр Дональд Туск прадставіў планы «Шчыта Усход», то бок сістэмы ўмацаванняў, якая будзе пабудаваная ўздоўж мяжы з Расіяй і Беларуссю.

ав