Беларуская Служба

У Крамлі прайшла цырымонія інаўгурацыі Пуціна

07.05.2024 12:54
Падчас прысягі ён у чарговы раз пакляўся абараняць «правы і свабоды чалавека і грамадзяніна».
У Крамлі прайшла цырымонія інаўгурацыі ПуцінаPAP/EPA/SERGEI ILNITSKY/POOL

Сёння ў Маскве прайшла чарговая, пятая з 2000 года, цырымонія ўступлення Уладзіміра Пуціна на пасаду прэзідэнта Расіі. Падчас прысягі ён у чарговы раз пакляўся абараняць «правы і свабоды чалавека і грамадзяніна».

На мерапрыемства прыбылі прадстаўнікі некалькіх краін Еўрасаюза, у тым ліку Славакіі і Венгрыі, урады якіх лічацца прарасійскімі. На цырымоніі прысутнічалі дыпламаты некаторых еўрапейскіх краін, іншыя, напрыклад, Бельгія, краіны Балтыі, Польшча і Германія, адмовіліся ад удзелу сваіх прадстаўнікоў у інаўгурацыі.

17 красавіка Парламенцкая асамблея Рады Еўропы прыняла рэзалюцыю, у якой заклікала членскія краіны не прызнаваць Уладзіміра Пуціна прэзідэнтам Расіі і спыніць усе кантакты з ім, за выключэннем гуманітарных.

З 15 па 17 сакавіка ў Расіі адбылося галасаванне на выбарах прэзідэнта, у якіх не ўдзельнічалі апазіцыйныя палітыкі. 18 сакавіка ЦВК заявіў пра нібыта 100% яўку і перамогу Пуціна з вынікам 87,28% галасоў.

вс